У Мінску шукалі 6-гадовага хлопчыка, які ўцёк з дзіцячага садка
08.09.2017 10:10
—
Разное
Фота: Fotolia
У Мінску шукалі 6-гадовага хлопчыка, які ўцёк з дзіцячага садка “у невядомым накірунку”. Здарэнне адбылося ў 8.20 раніцы 8 верасня на праспекце Пераможцаў. Да пошуку хлопчыка падключыліся не толькі праваахоўнікі, але і валанцёры з пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”. На шчасце, дзіця хутка знайшлі.
БЕЛТА паведамляе падрабязнасці здарэння. Хлопчык сышоў з садка адразу пасля таго, як яго туды прывялі бацькі. Выхавацель прыйшла дахаты да хлопчыка, але яго там не аказалася. Бацькі паведамілі пра знікненне міліцыі і валанцёрам. Аднак іх сын хутка знайшоўся — сядзеў у кустах каля дома.