У Заслаўі абрынулася трыбуна цырка-шапіто, пацярпелі дарослыя і дзеці

Источник материала:  
08.09.2017 00:17 — Разное

Скрыншот: тэлеканал СТВ

7 верасня прыкладна 19:30 у цырку-шапіто Sirius ў Заслаўі абрынулася частка глядацкіх трыбун. Пацярпелі шэсць чалавек — двое дзяцей і чацвёра дарослых, паведамляе тэлеканал СТВ.

Сярод пацярпелых — цяжарная жанчына, яе даставілі ў другую радзільню горада Мінска. У Мінскую абласную лякарню трапілі 5 чалавек. Ва ўсіх траўмы рознай ступені цяжкасці — ўдары і пераломы.

"Мая знаёмая ў цырку была. Казала, што толькі паспелі пасесці, як лаўкі пайшлі ў бок, паехалі ў бок. Яны там сядзелі, здаецца, на трэцім шэрагу. І людзі напалоханыя. Жанчыну потым я, ужо калі падыходзіў, бачыў. Яна ўся ў слязах была, на стале ляжала. Чакалі, напэўна, хуткую", — распавядае відавочца здарэння.

"Салідарнасць" здолела датэлефанавацца да дырэктара цырка Сяргея Кахновіча. Ён распавёў, што інцыдэнт адбыўся перад пачаткам прадстаўлення, калі гледачы займалі свае месцы:

"Сядушкі склаліся, як даміно. Людзі сталі падаць. Тым, хто паспеў сесці, прыціснула ногі".

Да цырку з'ехаліся аўтамабілі МНС і хуткай дапамогі. Па словах Кахновіча, ратавальнікі з'ехалі амаль адразу, агледзеўшы месца здарэння. Паказ быў адменены, гледачоў вывелі на вуліцу.

Пасля агляду 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых адмовіліся ад шпіталізацыі. Па стане на 23:00 7 верасня ў лякарнях застаюцца 62-гадовая пенсіянерка і будучая мама.

Вядома, што гэта ўжо другі выступ перасоўнага цырка Sirius ў Заслаўі.

←Мобильный банк: финансовая палитра Банка «Решение»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика