Пад Магілёвам "Опель" улабавую ўрэзаўся ў школьны аўтобус
07.09.2017 13:47
—
Разное
Фота: ДАІ УУС Магаблвыканкама
6 верасня ў Магілёўскім раёне аўтамабіль "Опель" урэзаўся ў школьны аўтобус, піша tut.by. Здарэнне адбылося каля вёскі Вендаражы.
Па звестках прадстаўніцы абласной ДАІ Настассі Дарашковай, 49-гадовая бабруйчанка на легкавіку не выбрала бяспечную хуткасць, выехала на сустрэчную паласу і ўлабавую ўрэзалася ў школьны аўтобус ПАЗ.
43-гадовы кіроўца аўтобуса ўжо развёз большасць вучняў дадому, таму ў салоне аўтобуса было пяцёра дзяцей і двое дарослых. Пры ДТЗ удары атрымалі дзве пасажыркі аўтобуса — 51-гадовая настаўніца і 13-гадовая школьніца.
49-гадовую кіроўцу "Опеля" шпіталізавалі з ударам грудной клеткі і пераломам унутранай ладыжкі правай галёнкі. Настаўніцу і школьніцу таксама даставілі ў лякарню.