У аўтааварыі на Смаленшчыне загінулі пяць беларусаў
07.09.2017 09:07
—
Разное
Фота: Смоленская народная газета
Пяць грамадзян Беларусі загінулі ў ДТЗ у Смаленскай вобласці, інфармуе tut.by са спасылкай на ўпраўленне ДІБДР па Смаленскай вобласці.
Трагічнае здарэнне адбылося прыкладна апаўночы на 182-м кіламетры трасы Масква — Мінск каля вёскі Свярчкова Гагарынскага раёна. На дарозе сутыкнуліся два цяжкія грузавікі і мікрааўтобус Mercedes Sprinter, у якім ехала група нашых суайчыннікаў.
На месцы ДТЗ загінулі пяць пасажыраў Mercedes Sprinter — усе яны грамадзяне Беларусі. Трох чалавек шпіталізавалі — гэта кіроўца аднаго з грузавікоў, а таксама два беларусы — 29-гадовы кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вінаватым у аўтааварыі стаў кіроўца аднаго з грузавікоў, які выехаў на паласу сустрэчнага руху.