На АЗС гомельскага хлебакамбінату знайшлі снарад часоў вайны
05.09.2017 22:10
—
Разное
Фота: sb.by
На тэрыторыі аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў знайшлі артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гомельскага аблвыканкама.
Снарад калібра 45 мм выявілі раніцай 4 верасня на тэрыторыі АЗС Навабеліцкага камбіната хлебапрадуктаў. Там праводзяцца земляныя работы. Небяспечную знаходку заўважыў кіроўца пагрузчыка.
На месца здарэння былі выкліканыя ратавальнікі, а таксама міліцыя. Група размініравання в/ч 5525 забрала снарад для ўтылізацыі.
Эвакуацыя людзей не спатрэбілася.