У Мінску ў аэрапорце затрымалі чачэнку, якая ўцякла з Расіі

Источник материала:  
05.09.2017 09:30 — Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Мінску ў аэрапорце затрымалі чачэнку, якая ўцякла з Расіі. 22-гадовая Луіза Дудуркаева, ураджэнка Аргуна, з дапамогай праваабаронцаў выехала ў Нарвегію ў канцы чэрвеня 2017 года і праз два месяцы атрымала там статус уцекача (прычынай уцёкаў былі пагрозы пасля публікацыі фота ў супольнасці “Карфаген”). У Мінску яна была праездам у Хельсінкі. З ёй быў адвакат.

Як піша “Новая газета”, 4 верасня Дудуркаеву затрымалі міліцыянеры і людзі ў цывільным. У аддзяленні транспартнай міліцыі яе чакаў бацька. Яму і перадалі дачку. Высвятляецца, што бацькі чачэнкі напісалі расійскім праваахоўнікам заяву, была заведзеная вышуковая справа “аб страце сваяцкіх сувязяў”. У панядзелак беларускія міліцыянеры адмовіліся размаўляць з адвакатам Луізы. І гэта пры тым, што ён меў даверанасць на прадстаўленне яе інтарэсаў у дзяржаўных органах. Праз гадзіну заплаканая дзяўчына выйшла ў суправаджэнні мужчыны, які прадставіўся адвакату яе бацькам. Ён звёз яе ў невядомым кірунку.

←В Минске из-за сильного ветра на авто упали деревья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика