Пад Масквой падчас авіяшоў разбіўся самалёт: загінула два чалавекі

Источник материала:  
02.09.2017 14:27 — Разное

Кадр з відэа

Пад Масквой падчас авіяшоў разбіўся самалёт Ан-2, загінулі два чалавекі. Як піша meduza.io, здарэнне адбылося каля гораду Балашыха на паказальных выступах пілотаў з нагоды 70-годдзя першага палёту самалётаў гэтай мадэлі.

Пілот не даў рады кіраванню і на нізкай вышыні сутыкнуўся з зямлёй. Падчас выканання трука ён зачапіў крылом зямлю. Самалёт адразу выбухнуў і загарэўся.

Відэа з момантам катастрофы з’явілася ў інтэрнэце.

Ан-2 вядомы ў авіяцыі як “кукурузнік” і звычайна выкарыстоўваўся для дапамогі ў сельскай гаспадарцыі. У праграме авіяшоў у Падмаскоўі былі запланаваныя паказальныя палёты, наземная экспазіцыя, майстар-класы і лекцыі.

←Пенсии военным увеличат в 4 этапа: когда и на сколько вырастут выплаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика