У Бабруйску ў ДТЗ матацыкл разарвала на часткі (фота)
01.09.2017 15:32
—
Разное
Фота: komkur.info
У Бабруйску ў ДТЗ матацыкл разарвала на часткі. Здарэнне адбылося ўвечары 31 жніўня на мосце праз Бярэзіну. Як паведаміла “Коммерческому курьеру” афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, 22-гадовы матацыкліст ехаў у Бабруйск з боку Магілёва. Сутыкненне адбылося з аўтамабілем “БМВ”, які ехаў у спадарожным накірунку (ім кіраваў 22-гадовы жыхар Бабруйска). Матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі. Кіроўца легкавіка не пацярпеў.
Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертызы. Паводле папярэдніх звестак, і кіроўца, і матацыкліст былі цвярозыя.