У Ляхавічах п'яны "акрабат" зваліўся з гаўбца трэцяга паверха
31.08.2017 17:36
—
Разное

Фота: pixabay.com
У Ляхавічах 26-гадовы мужчына зваліўся з гаўбца трэцяга паверха. Пра гэтае здарэнне агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.
Выпадак адбыўся 23 жніўня прыблізна ў 23.50. Малады чалавек у сваёй кватэры выпіваў разам са знаёмымі. Потым ён выйшаў на гаўбец, абапёрся рукамі аб прываконне і зрабіў стойку. Аднак пры гэтым ён не ўтрымаў раўнавагу і стаў падаць. Сябры трымалі і ўратавалі яго.
Пазней гаспадар зрабіў яшчэ адну спробу стаць у стойку на парэнчах гаўбца — і сарваўся наніз. Яго давялося шпіталізаваць.
Праваахоўнікі апыталі гасцей, якія знаходзіліся ў кватэры падчас здарэння.
Паведамляецца, што мужчына нідзе не працуе, пражывае адзін.