Агучаны прагноз надвор’я ў Беларусі на пачатак восені

Источник материала:  
31.08.2017 11:28 — Разное

Фота: БЕЛТА

Агучаны прагноз надвор’я ў Беларусі на пачатак восені. У пятніцу і суботу будзе пераважна без ападкаў, але ад нядзелі пачнуцца дажджы і навальніцы. Пра гэта ў Facebook піша Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

1 верасня ў нашай краіне ападкі будуць неістотнымі. Уначы тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (на ўсходзе месцамі — ад +4 да +7, у сталіцы — 9-11 цяпла), удзень — 21-27 градусаў са знакам плюс (у Мінску — ад +22 да +24).

У суботу, 2 верасня, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі на паўночным захадзе краіны. У начныя гадзіны чакаецца ад +7 да +14 градусаў, у дзённыя — 18-24 цяпла (на поўдні — да +26).

У нядзелю, 3 верасня, удзень амаль па ўсёй краіне прагназуюцца дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 да +14 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +15 да +22 (у Гомельскай вобласці — 23-26 градусаў).

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў пачатку наступнага тыдня чакаецца дажджлівае і хмарнае надвор’е.

←Белорусская гимнастка Екатерина Галкина заняла четвертое место на ЧМ в Италии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика