У Кобрыне перакуліўся мужчына на матацыкле, яго жонка загінула
31.08.2017 12:43
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Кобрыне перакуліўся мужчына на матацыкле, яго жонка загінула. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 30 жніўня. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, на скрыжаванні 72-гадовы матацыкліст не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго і з’ехаў у кювет. Яго жонка, якая знаходзілася ў калясцы, атрымала траўмы, у той жа дзень яна памерла ў мясцовай бальніцы.
ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.