Як адсвяткуюць Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Праграма

Источник материала:  
31.08.2017 12:55 — Разное

У першыя выходныя верасня Полацк будзе «гуляць дык гуляць». Горад адсвяткуе сваё 1155-годдзе, стане сталіцай Дня беларускага пісьменства, прымеркаванага да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, а таксама ў шосты раз прыме фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон». Самыя яркія моманты гэтых мерапрыемстваў — у афішы TUT.BY.


Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фэст сярэднявечнай культуры «Рубон»

Калi: 1 верасня (з 19.00, урачыстае адкрыццё — 21.00), 2 верасня (з 12.00) i 3 верасня (з 6.30)

Дзе: паркавая зона Кургана Бессмяротнасці

Уваход: вольны

На фэсце «Рубон» кожны зможа патрапіць у мінулае, падзівіцца майстэрству лучнікаў, моцы і адвазе удзельнікаў рыцарскіх турніраў, адчуць, як займае дух лязгат зброі на бугуртах. На Дзвіне з’явяцца дракары — сапраўдныя сярэднявечныя караблі. Самыя смелыя змогуць падняцца ў неба на паветраных шарах ці геракоптарах.

Падрабязнасцi — на сайце.

Піратэхнічнае шоў Terra Incognita

Калi: 1 верасня, з 21.00

Квiткi: 5 рублёў

Піратэхнічнае шоу пройдзе з удзелам калектываў з Беларусі і Расіі: The SHOW JOKERS, KRESIVA, ILLIZIYM, IRISAN, «Элементаль», «Лабараторыя Механік», «Полацкі зьвяз».


Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

1 верасня, пятніца

11.00−13.00 — у рамках гістарычнай рэканструкцыі «Падарожжа ў школу мінулага: адзін дзень з жыцця гімназісткі XIX стагоддзя» пройдуць урокі: «Беларуская мова і літаратура», «Замежная мова», «Дамаводства», «Мастацтва». Баль гімназістак

Дзе: стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I) (вул. Ніжне-Пакроўская, 33)

11.00−15.40 — лабараторыя вынаходніцтваў «Планета Крэатыў у Полацку»: 3D-лабараторыя (мадэляванне, прататыпіраванне, друк) i віртуальная рэальнасць «Напоўні свет творчасцю»

Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

11.00−15.40 — спектакль «Дзіўны сон», квэст-гульня «Дарогамі Скарыны», інтэрактыўны музейны занятак, майстар-клас мастака-ілюстратара, флэшмоб «Любімая кніга» і іншыя мерапрыемствы

Дзе: Дзіцячы музей (вул. Ніжне-Пакроўская, 46)

11.00−15.40 — фотакрос «Полацк чытае!», квэст «Мы — нашчадкі Скарыны», пазл чытацкіх пераваг «Мая любімая кніга» i турнір «Рыцар слова»

Дзе: СШ № 10 (вул. Францыска Скарыны, 25)

11.00−15.40 — выставачная панарама «Скрозь прызму часу», фотагалерэя «Перагортваючы старонкі кніг», экспазіцыя «Пісьмо нашчадкам»

Дзе: зялёная пляцоўка каля помніка Р. Кандраценку

11.00−15.40 — У межах тэатральна-гістарычнай замалёўкі «Вялікі асветнік» адбудзецца баль.

Дзе: пляцоўка каля помніка героям Айчыннай вайны 1812 года (пл. Свабоды)

11.00−15.40 — гульнявая праграма «Літаратурны дыліжанс», РR-акцыя «Кніга для нашчадкаў», арт-дворык «Чароўны дотык», выстава плакатаў, аформленых у стылі старадаўніх кніг.

Дзе: пляцоўка каля помніка Еўфрасінні Полацкай (вул. Талстога, 6)

11.00−15.40 — праект «Музычная скарбонка» прадэманструе 2 блокі. У «гістарычным» ансамбль барабаншчыц, флейтыстаў выканаюць творы з «Полацкага сшытка». У «сучасным» слухачы пачуюць, у прыватнасці, народны ансамбль настаўнікаў «Настрой».

Дзе: пляцоўка каля памятнага знака «Геаграфічны цэнтр Еўропы» (алея на пр. Францыска Скарыны)

14.30−16.00 — фінал інтэрнэт-праекта «Вулічны буккросінг»; iнтэрактыўныя пляцоўкі «Друкар — мая прафесія», «Скарынаўскі квэст» i іншыя

Дзе: Палац культуры «Полацк-Шкловалакно» (вул. Юбілейная, 7)

16.00−18.00 — інтэрактыўнае шоу ў онлайн-рэжыме «Галерэя ажылых карцін. Рэха Скарынаўскай эпохі», прэзентацыя дызайн-калекцыі «Скарынаўская азбука»; тэатр гістарычнай мініяцюры «Зварот да нашчадкаў: ад Прадславы да Сымона»; прэзентацыя арт-аб'екта лапікавага шыцця «Палатно дружбы», лазернае шоу «Полацк вітае гасцей»

Дзе: Палац культуры «Полацк-Шкловалакно» (вул. Юбілейная, 7)


Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

2 верасня, субота

11.00−12.00 — урачыстае шэсце, прысвечанае 1155-годдзю Полацка, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Дню беларускага пісьменства

Дзе: вуліца Юбілейная − вуліца Камуністычная − вуліца Еўфрасінні Полацкай − плошча Свабоды

11.00−20.00 — Фестываль кнігі і прэсы. Праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Гандаль кнігамі

Дзе: плошча Францыска Скарыны

10.00−20.00 — выстава-продаж сувеніраў, майстар-класы рамеснікаў

Дзе: алея на праспекце Францыска Скарыны

10.00−20.00 — свята-фэст беларускай кухні

Дзе: праспект Францыска Скарыны

12.00−14.00 — урачыстае адкрыццё Дня горада. Святочны канцэрт.

Дзе: плошча Свабоды

15.00−17.00 — Фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», на які дзеці з усёй краіны прыедуць чытаць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Дзе: гарадскі Палац культуры (вул. Гогаля, 15)

17.00−18.00 — канцэрт еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стст. у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле»

Дзе: канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1)

18.00−18.30 — урачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці»

Дзе: пляцоўка каля Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1)

18.30−19.00 — урачыстае адкрыццё культурна-мастацкага праекта «Тры Сафіі: Сафія Кіеўская, Сафія Наўгародская, Сафія Полацкая»

Дзе: Сафійскі сабор (вул. Замкавая, 1)

20.00−22.00 — урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства: мастацка-тэатралізаваная дзея «Беларускі шлях» з удзелам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь; лазернае шоу

Дзе: плошча Свабоды

16.00−17.30 — «Музычная старонка»: выступленне камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр»

Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

17.30−19.00 — хрэсны ход ад сабора Пакрава Прасвятой Багародзіцы да Богаяўленскага сабора, малебен

Дзе: праспект Францыска Скарыны, 48; вуліца Ніжне-Пакроўская, 24

23.30−2.30 — моладзевая дыскатэка

Дзе: плошча Свабоды


Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

3 верасня, нядзеля

8.30−10.00 — Боская літургія, пасадка Сада малітвы

Дзе: Богаяўленскі сабор (вул. Ніжне-Пакроўская, 24)

10.00−18.00 — Фестываль кнігі і прэсы. Праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Гандаль кнігамі

Дзе: плошча Францыска Скарыны

11.00−18.00 — выстава-продаж сувеніраў, майстар-класы рамеснікаў

Дзе: алея на праспекце Францыска Скарыны

12.00−12.20 — гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных Дню беларускага пісьменства

Дзе: ля будынка ЗВЭС (пр. Францыска Скарыны, 32)

13.00−14.00 — уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі

14.00−14.30 — урачыстая цырымонія перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці

Дзе: плошча Свабоды

13.00−14.30 — монаспектакль «Беларусь. Дыдактыка» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

Дзе: Полацкі каледж ВДУ імя П. Машэрава (вул. Еўфрасінні Полацкай, 26)

17.00−19.30 — У рамках адкрыцця глядзельнай залы гарадскога Палаца культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Легенда пра князя Усяслава», якую рыхтуе заслужаны аматарскі калектыў Беларусі тэатр «Пілігрым».

Дзе: гарадскі Палац культуры (вул. Гогаля, 15)

15.00−16.00 — прэм’ера сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» у выкананні Ксеніі Пагарэлай

Дзе: канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1)

14.00−18.00 — малодзевае свята-фэст «Мы — у тэме!». Прэзентацыя брэнда «Полацк — моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь-2017». Рэтра-праект «Гісторыю памятаем, будучыню творым»

Дзе: каля помніка Сімяону Полацкаму

20.00−22.00 — канцэрт майстроў мастацтваў «Залатая калекцыя беларускай песнi»

Дзе: плошча Свабоды


Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Выставы

2−3 верасня (11.00−20.00) — выстава «Горад у макетах»

Дзе: зялёная пляцоўка каля помніка Р. Кандраценку

2 верасня (14.30−15.30) — адкрыццё выставы «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Дзе: Мастацкая галерэя (вул. Стралецкая, 4а-4)

2 верасня (14.00−14.30) — прэзентацыя выдання Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» з кнігазбору ААТ «Белгазпромбанк». 14.30−15.00 — адкрыццё выставы «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі)

Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

3 верасня (12.00−13.00) — выстава аднаго дня: прэзентацыя серыі памятных манет «Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь)

Дзе: стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I) (вул. Ніжне-Пакроўская, 33)


Фота: Ігар Мацьвееў

Спорт

12.00−15.00 — Футбольныя матчы, велагонкі

Дзе: стадыён «Спартак» (вул. Стралецкая, 10а)

12.00 -15.00 — свята спартыўных адзінаборстваў

Дзе: спорткомплекс «Алімпіец» (вул. Зыгіна, 59а).

Падрабязная праграма свята — па спасылцы на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

←На границе с Литвой в пункте пропуска "Котловка" учет физлиц будет осуществляться автоматически

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика