У Маскве ў кватэры знайшлі цела забітага архітэктара з Беларусі

Источник материала:  
29.08.2017 18:10 — Разное

Здымак з архіву.

У Маскве ў кватэры знайшлі цела забітага архітэктара з Беларусі. У яго воку быў металічны стрыжань. Як інфармуе сайт mskagency.ru, здарэнне адбылося на паўднёвым захадзе расійскай сталіцы на Літоўскім бульвары. Цела загінулага знайшоў іншы беларус. 38-гадовы мужчына ляжаў на падлозе ў кухні. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны смерці грамадзяніна нашай краіны.

Партал tut.by дадае, што здарэнне адбылося ўвечары 28 жніўня. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “забойства”. Пры гэтым расійскія праваахоўнікі не выключаюць, што мужчына мог сам сабе нанесці раненне. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

←BMW обновила хэтчбек i3. Электрокар получил оспортивленную версию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика