30 жніўня ў Беларусі прагназуецца да 24 градусаў цяпла
29.08.2017 12:27
—
Разное
Фота: БЕЛТА
30 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па прагнозах сіноптыкаў, ападкаў не будзе. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман. Уначы вецер будзе няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 3-8 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 4 да 10 градусаў цяпла, удзень будзе +18...+24.