Пасля аварыі з удзелам легкавіка і таксі тры чалавекі апынуліся ў лякарні

Источник материала:  
29.08.2017 09:13 — Разное

Фота: ДАІ Мінска

Дапамога медыкаў спатрэбілася траім пацярпелым пасля аўтааварыі, якая адбылася 28 жніўня каля 22.40 на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага. 

Як піша tut.by, у ДТЗ трапіў "Сітраен" і таксоўка службы 135. Кіроўца "Сітраена" ехаў на дазвольны сігнал святлафора, а кіроўца таксі паварочваў налева. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся. Каб вызваліць пацярпелых з аўто, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Кіроўцу "Сітраена" і яго пасажырку даставілі ў лякарню. Таксоўцу таксама спатрэбілася дапамога медыкаў.

←Северная Корея снова запустила ракету в сторону Японии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика