На жыхара Мінска, які выкінуў сабаку з акна, распачалі крымінальную справу

Источник материала:  
28.08.2017 17:57 — Разное

Фота: tut.by

На жыхара Мінска, які выкінуў сабаку з акна, распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Жорсткае абыходжанне з жывёламі” (арт. 339-1 КК). Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка, 28-гадовы мужчына затрыманы. Вядома, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў суботу, 26 жніўня, у двары дома па вуліцы Скрыпнікава. З акна пятага паверха хтосьці выкінуў шчанюка, які ад атрыманых траўмаў сканаў на месцы. Відавочцы выклікалі праваахоўнікаў. Каб патрапіць у кватэру, міліцыя падключыла ратавальнікаў — выкарысталі пажарную лесвіцу. У кватэры была п’яная кампанія: 50-гадовая жанчына і двое мужчын, знаёмых яе сына, які паўтара месяца таму памёр.

Затрыманы мужчына патлумачыў, што шчанюк памачыўся на падлогу, і гэта яго раз’юшыла. У мінчука ступень алкагольнага ап’янення склала 3,5 праміле алкаголя. У яго адносінах прызначылі комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

←Команда из Витебска победила на международном турнире по мини-футболу среди любителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика