У Мінску на вуліцы Янкі Маўра гарэў будынак
28.08.2017 10:44
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Увечары 27 жніўня. каля 22-й гадзіны, мінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у будынку на вуліцы Янкі Маўра ў Мінску.
Ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз пяць хвілінаў, інфармуе прэс-служба МНС. Яны пабачылі адкрытае полымя ў вокнах і браме будынка.
Выявілася, што загарэўся пенапалістырол у будынку на плошчы 600 кв.м. Агонь пашкодзіў пенапалістырол на ўсёй плошчы, дах на плошчы 250 кв.м, а таксама шыбы ў будынку і грузавы аўтамабіль, прыпаркаваны побач.
Работнікі МНС адбуксіравалі яшчэ адзін грузавік, прыпаркаваны побач.
Пацярпелых пры здарэнні няма.
Эксперты разглядаюць дзве версіі здарэння — падпал і кароткае замыканне электраправодкі.