У Столінскім раёне згарэла 300 тон свежай саломы

Источник материала:  
26.08.2017 10:59 — Разное

Фота з архіву

300 тон свежай саломы згарэла ў вёсцы Варані Столінскага раёна. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў полі, дзе захоўваўся грубы корм. Усяго на пляцоўцы было каля 800 тон саломы сёлетняга пакосу, складзенай у рулоны.

Пажарныя і супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства, якому належала поле, выратавалі ад агню 500 тон саломы.

Мяркуецца, што прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць з агнём. Вінаватага ў здарэнні шукаюць.

У тым жа Столінскім раёне ўчора позна ўвечары адбыўся яшчэ адзін пажар — у вёсцы Струга загарэўся будынак цялятніка, які не эксплуатуецца. Прычынай здарэння таксама магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

←Лыжник Долидович отчитался о том, как израсходует собранные на свою 7-ю Олимпиаду деньги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика