У Буда-Кашалёўскім раёне цягнік пераехаў мужчыну, які поўз па рэйках

Источник материала:  
25.08.2017 18:25 — Разное

Фота: sb.by 

У Буда-Кашалёўскім раёне пад цягнік Гомель — Мінск трапіў чалавек. Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", машыніст цягніка Мінск заўважыў, як чалавек на карачках запаўзае на чыгунку. Згодна з пратаколам, машыніст даў папераджальны гукавы сігнал, а потым ужыў экстранае тармажэнне.

Аднак тармазны шлях у цягніка быў невялікі, таму пазбегнуць наезду на чалавека не атрымася. Ад удару мужчыну адкінула ўбок, і ён памёр ад траўмаў на месцы здарэння.

Па словах памочніка гомельскага транспартнага пракурора Дзяніса Раманчыкава, па гэтым факце праводзіцца праверка. Але ўжо цяпер праваахоўнікі могуць сцвярджаць, што загінулы мужчына парушыў правілы паводзінаў на чыгунцы.

Ужо вядома, што гэта 55-гадовы гамяльчук, у якога ёсць лецішча ў Буда-Кашалёўскім раёне. Незадоўга да трагедыі яго бачылі на станцыі Буда-Кашалёўская, дзе мужчына звярнуў на сябе ўвагу нецвярозымі паводзінамі. Непадалёк ад месца гібелі праваахоўнікі знайшлі верагоднае месца яго прывалу з прымятай травой, рэшткамі ежы і пустымі бутэлькамі з-пад спіртнога.

Можна меркаваць, што мужчына проста не ўсведамляў, куды рухаецца. 

←В Борисов едут Венгер и «Арсенал»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика