У Расіі аўтобус зваліўся ў мора, загінулі 16 рабочых

Источник материала:  
25.08.2017 11:14 — Разное

Фота: МНС Расіі

У Расіі аўтобус зваліўся з пірса з чатырохметровай вышыні ў мора ў Керчанскім праліве, загінулі 16 рабочых. Здарэнне адбылося ў раёне пасёлка Вална ў Краснадарскім краі. Выратаваць удалося 24 чалавек, 8 з іх шпіталізавалі. Стан пяці чалавек ацэньваецца як цяжкі. Псіхолагі аказваюць дапамогу пацярпелым, сваякам загінулых. Як інфармуе РІА “Новости”, аўтобус ужо паднялі на пірс з дапамогай крана. Пацярпелых эвакуявалі на верталёце.

Адзначаецца, што асноўная версія надзвычайнага здарэння — парушэнне правілаў дарожнага руху. Аўтобус належыць кампаніі, якая ў пасёлку Вална будуе пірс для кампаніі “Таманьнафтагаз”. Ён перавозіў вахтавых рабочых.

←Городская среда: безопасна ли дорога к школе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика