У суботу ў Беларусі чакаецца да 25 градусаў, пройдуць дажджы, навальніцы
25.08.2017 12:05
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У суботу, 26 жніўня, у Беларусі пройдуць дажджы, навальніцы. Ападкі прагназуюцца па паўночна-ўсходняй палове нашай краіны. Парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны будзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — 12-14 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +17 да +23 (на Брэстчыне — да +25 градусаў, у сталіцы — ад +18 да +20), паведамляюць сіноптыкі.
Падобнае надвор’е захаваецца ў нашай краіне ў бліжэйшыя дні. А вось у панядзелак крыху пахаладае, амаль па ўсёй Беларусі магчымыя дажджы, месцамі — навальніцы.