Пры аўтааварыі ў Капыльскім раёне кіроўцу дэблакавалі спецінструментам

Источник материала:  
24.08.2017 12:51 — Разное

Фота: mchs.gov.by

Пры ДТЗ у Капыльскім раёне Міншчыны пацярпелым спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 23 жніўня ў вёсцы Малыя Прусы. Ратавальнікаў выклікалі на дэблакаванне пацярпелага.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што кіроўца аўтамабіля "Аўдзі-80" з'ехаў у кювет, перакуліўся і ўрэзаўся ў дрэва.

Мужчыну дэблакавалі з дапамогай спецыяльнага інструмента. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго забрала брыгада хуткай меддапамогі і даставіла ў раённую лякарню.

У машыне знаходзіліся чатыры пасажыра,  у тым ліку двое дзяцей. Усе яны выбраліся з аўто самастойна.

←ДТП под Жлобином: женщину-водителя пришлось "вырезать" из авто

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика