Кіроўца пагрузчыка аб’язджаў групу дзяцей, калі наехаў на дзяўчынку

Источник материала:  
22.08.2017 12:12 — Разное

Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by

Кіроўца пагрузчыка аб’язджаў іншых дзяцей, калі наехаў на 14-гадовую дзяўчынку. Трагічнае здарэнне адбылося ў Буша-Кашалёўскім раёне ўвечары 21 жніўня. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына на пагрузчыку “Амкадор” выязджаў з аграгарадка Шырокае. Паводле папярэдняй інфармацыі, па праезнай частцы ішла група дзяцей, таму пагрузчык выехаў на абочыну. Аднак спрабуючы іх аб’ехаць, мужчына здзейсніў наезд на дзяўчынку. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

Кіроўцу затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”. Яму пагражаюць папраўчыя працы ці абмежаванне волі, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў. Прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічная экспертызы. Следчыя дапытваюць сведкаў здарэння.

←Редкого поющего кузнечика обнаружили в Беловежской пуще

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика