У Кобрынскім раёне фура звалілася ў меліярацыйны канал (фота)
21.08.2017 15:51
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Кобрынскім раёне фура звалілася ў меліярацыйны канал. Здарэнне адбылося раніцай 20 жніўня. Кіроўца грузавіка аказаўся заблакаваны ў кабіне, яго вызвалілі ратавальнікі. Медыкі агледзелі мужчыну і засведчылі, што ў меддапамозе ён патрэбы не мае. Аўтамабіль атрымаў пашкоджанні, інфармуе прэс-служба МНС.