У крыві кіроўцы таксі, якое сутыкнулася з аўтобусам у Мінску, знайшлі алкаголь
21.08.2017 13:10
—
Разное

Фота: ДАІ
У крыві кіроўцы таксі, якое раніцай 17 жніўня сутыкнулася з рэйсавым аўтобусам у Мінску, знайшлі алкаголь (1,54 праміле). Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, таксіст і пасажыры былі знаёмыя і перад паездкай праводзілі час разам. Кіроўца перастаў прымаць замовы ад 2-й гадзіны ночы, а аўтааварыя на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнкі адбылася а 7-й гадзіне.
У той аўтааварыі загінулі двое пасажыраў (сярод іх — 19-гадовая дзяўчына). Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр дагэтуль знаходзяцца ў рэанімацыі. Па словах Ганчаровай, на відэа моманту аварыі відаць, што тармажэння не было. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”.