Жанчына ў навушніках ішла па начной дарозе і трапіла пад колы аўто
20.08.2017 11:53
—
Разное

Фота з архіву
Ва Уздзенскім раёне жанчына, якая ішла ў навушніках па начной дарозе, трапіла пад колы машыны. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прадстаўніка Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Яўгенію Куневіч, здарэнне адбылося 19 жніўня ў 23.00 каля аграгарадка Возера.
Кіроўца “Форда Транзіт” ехаў у паласе разгону аўтадарогі Мінск-Мікашэвічы і збіў мясцовую жыхарку. Жанчына з множнымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўленая ва Уздзенскую раённую лякарню.
Пацярпелая не была пазначаная флікерамі. Прызначаныя аўтатэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.