Пад Старымі Дарогамі сутыкнуліся бус і фура: загінулі два чалавекі

Источник материала:  
19.08.2017 16:27 — Разное

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

У Старадарожскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся мікрааўтобус і фура, у выніку загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці Яўгенія Куневіч.

Трагічнае здарэнне адбылося 19 жніўня прыкладна а 4-й раніцы на дарозе Р43 каля вёскі Салон (Старадарожскі раён). Кіроўца на аўтамабілі Mercedes-Benz 308 урэзаўся ў DAF.

У выніку аварыі на месцы ДТЗ двое маладых людзей, 1999 і 1996 гадоў нараджэння, загінулі, а трэці пацярпелы шпіталізаваны ў Слуцкую ЦРБ.
 

←Свадьба "рыбки" Герасимени: пикантое фото в чулочках и поздравления

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика