Жанчыну, якая дапамагала нарказалежным, затрымалі з опіем
19.08.2017 10:29
—
Разное
Фота з архіву
У Мінску затрымалі 36-гадовую жанчыну, якая мела пры сабе два шпрыцы з опіем. Затрыманая прызналася, што вырабіла наркотык для сябе. Пры гэтым яна працуе ў грамадскай арганізацыі, якая дапамагае нарказалежным і ВІЧ-інфікаваным, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Жанчына спажывае наркотыкі з 16 год, але хавае сваю залежнасць. На яе завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.328 КК (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў). Па гэтым артыкуле ёй пагражае зняволенне да 5 год.
Раней затрыманая не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці.