На брэсцкай запраўцы ў аўтамабіля выбухнуў газавы балон
18.08.2017 13:04
—
Разное

Фота: virtualbrest.by
У Брэсце на заправачнай станцыі па вуліцы Ясеневай у аўтамабілі выбухнуў газавы балон, паведамляе virtualbrest.by.
Здарэнне адбылося зранку 18 жніўня. Адзін з аўтамабіляў запраўлялі газам, і ў нейкі момант здарыўся выбух. Сам аўтамабіль атрымаў істотныя механічныя пашкоджанні.
Звестак пра пацярпелых пры здарэнні няма.