На Гродзеншчыне ў дах спіртасховішча трапіла маланка
18.08.2017 10:13
—
Разное

Фота: pixabay.com
Стыхія пашкодзіла дах спіртасховішча ў Дзятлаўскім раёне Гродзеншчыны. Здарэнне адбылося 17 жніўня ў вёсцы Парэчча падчас навальніцы, паведамля прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што навальніца пашкодзіла шыферны дах на плошчы 375 квадратных метраў. Таксама ад удару маланкі пацярпела верхняя частка фасада лікёрагарэлачнага завода.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны.