Гаўбец жылога дома абваліўся ў Лідзе
17.08.2017 16:23
—
Разное

Фота: tv-lida.by
На вуліцы Варшаўскай у Лідзе ўдзень 17 жніўня абрынуўся гаўбец шматкватэрнага жылога дома. Як відаць на фота, абнародаваных на сайце tv-lida.by, абваліўся гаўбец на пятым паверсе.
На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было. На месцы здарэння працуюць спецыялісты.