У Партугаліі патанула жонка банкіра Віктара Бабарыкі

Источник материала:  
17.08.2017 17:22 — Разное

Фота: classpic.ru

На партугальскім востраве Мадэйра загінула Марына Бабарыка — жонка старшыні праўлення "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі. Як піша nn.by, жанчына загінула пры занятказ дайвінгам. 

Са спасылкай на Міністэрства замежных спраў паведамляецца, што амбасада ў Іспаніі вядзе неабходныя консульскія працэдуры.

Банкір Бабарыка вядомы як арганізатар разнастайных арт-праектаў. Сярод іншага "Белгазпрамбанк" з ініцыятывы старшыні праўлення купляе ў Беларусь карціны славутых беларускіх мастакоў парыжскай школы. 

←Белоруска погибла в Португалии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика