У Лідскім раёне ў механізатара міліцыя знайшла 2,5 тоны паліва ў бутэльках
17.08.2017 14:14
—
Разное

Фота: uvd.grodno.by
У Лідскім раёне ў 32-гадовага механізатара міліцыя знайшла 2,5 тоны паліва ў бутэльках. Мяркуецца, што мужчына працяглы час займаўся крадзяжамі дызельнага паліва ў адной з мясцовых сельскагаспадарчых арганізацый і выкарыстоўваў яго ў сваіх патрэбах. Захоўваў "здабычу" механізатар у гаспадарчых пабудовах па месцы жыхарства. У мужчыны, дарэчы, ёсць свой трактар і дызельны аўтамабіль. Праваахоўнікі праводзяць праверку, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.