У аўтааварыі ў Мінску загінулі пасажырка і кіроўца таксі

Источник материала:  
17.08.2017 09:24 — Разное

Фота: ДАІ

У аўтааварыі ў Мінску загінула пасажырка таксі. Трагічнае здарэнне адбылося пасля 7-й гадзіны раніцы 17 жніўня на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнкі. Легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, загінулай было 19 гадоў. Двое пацярпелых у ДТЗ шпіталізаваны. Пазней стала вядома, што кіроўца таксі памёр у бальніцы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 317 КК).

←В каких регионах Беларуси физлица заплатили больше всего подоходного налога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика