У дачыненні да мінчука, які забіў кацяня, распачалі крымінальную справу

Здымак з архіву.
У дачыненні да мінчука, які забіў кацяня, распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Жорсткае абыходжанне з жывёлай” (ч. 1 арт. 339/1 КК). Мужчына не менш за пяць разоў ударыў яго галавой аб сцяну жылога дома па вуліцы Русіянава. Кацяня ад атрыманых траўмаў сканала на месцы. Былі відавочцы здарэння, якія выклікалі міліцыю, а адзін з прысутных зняў мужчыну на камеру мабільнага тэлефона.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, зламыснікам аказаўся 56-гадовы жыхар сталіцы. У той момант ён быў у стане алкагольнага ап’янення, а кацяня выклікала “раздражненне” (жывёла жыла ў кватэры жанчыны, з якой мужчына перад здарэннем распіваў спіртныя напоі).
Следчыя правялі вялікі аб’ём працы: дапыталі сведкаў, правялі вочныя стаўкі, знайшлі відэазапіс з месца падзеяў. Да справы далучылі заключэнне аб выніках ускрыцця цела жывёлы. Мінчук мусіць прайсці комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Яму пагражаюць грамадскія працы, штраф ці папраўчыя працы на тэрмін да 1 года, альбо арышт.