У Мінскім раёне затрымалі наркагандляроў з амфетамінам і гашышам на $200 тысяч

Источник материала:  
14.08.2017 13:26 — Разное

Кадр з відэа

Праваахоўнікі затрымалі ў Мінскім раёне наркагандляроў з амфетамінам і гашышам на суму больш за 200 тысяч долараў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў УУС Мінаблвыканкама.

Аперацыя па выкрыцці наркасеткі працягвалася дзевяць дзён. Праваахоўнікі затырмалі з доказамі злачынства восем чалавек. Падазраваныя атрымлівалі наркотыкі з інтэрнэт-крамы, а потым рабілі закладкі наркотыкаў у дамоўленых месцах.

Спярша міліцыянты затрымалі двух 19-гадовых мінчукоў, якія былі аптовымі дылерамі псіхатропаў.Перад гэтым хлопцы зрабілі каля 60 закладак, у якіх аператыўнікі знайшлі амаль 2 кг амфетаміну і больш за 800 г гашышу.

Потым былі затрыманыя яшчэ шэсць удзельнікаў наркасеткі: 33-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна і пяць мінчукоў ва ўзросце ад 21 да 25 гадоў. У Мінскай абласной міліцыі кажуць, што гэтыя людзі фасавалі тавар на дробныя дозы і рабілі закладкі для непасрэдных спажыўцоў. Усе яны мелі наркотыкі і псіхатропы пры сабе. Аналагічныя рэчывы праваахоўнікі выявілі ў абсталяваных тайніках. 

Хаця наркасетка дзейнічала ў Мінскім раёне, асноўнымі яе пакупнікамі былі жыхары сталіцы. Паведамляецца, што ўсе затрыманыя працавалі на адну і тую ж інтэрнэт-краму.

На падазраваных пачалі крымінальныя справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

←Опубликованы кадры жесткого задержания закладчиков в Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика