У Мінску дзеля фота хлопец павіс на гаўбцы 26-га паверха

Источник материала:  
14.08.2017 15:53 — Разное

Фота з сацсетак

Фотаздымак хлопца, які завіс на поручнях гаўбца на 26-м паверсе, з'явіўся ў нядзелю ў сацсетках. Яго прыяцель, які знаходзіўся побач, фатаграфаваў смельчака. 

У каментары tut.by мінчанка Алена, якая выклала фота ў сацсеткі, распавяла, што кадр зроблены каля дзявятай гадзіны вечара кімсьці з жыхароў дома №140 па вуліцы Багдановіча. Дом, дзе павіс юнак, — гэта 136-ы або 138-ы. Мінчанка мяркуе, што хлопцы не жывуць у гэтым доме, бо іх бы пазнаў хтосьці з суседзяў. Гаўбец, на якім адбываецца дзеянне, грамадскі: выйсці на яго з пад'езда можа кожны.

У прэс-службе мінскай міліцыі кажуць, што такія сітуацыі бываюць рэдка. Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі параіў у падобных выпадках набіраць нумар 102 і называць адрас, дзе гэта адбываецца. "Калі спатрэбіцца дапамога ратавальнікаў, аператыўны дзяжурны перадасць гэтую інфармацыю ў МНС", — дадаў прадстаўнік міліцыі.

Калі ўдасца высветліць асобы хлопцаў на здымку, іх могуць паставіць на ўлік у камісію па справах непаўналетніх.

←Под Бобруйском BMW врезался во встречный автокран: водитель легковушки погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика