Зніклую на Мядзельшчыне дзяўчынку знайшлі ў балоцістай мясцовасці

Источник материала:  
14.08.2017 09:41 — Разное

Фота: pixabay.com

У Мядзельскім раёне пошукавая група знайшла 10-гадовую дзяўчынку, якая згубілася ў лесе. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС, яе знайшлі ў балоцістай мясцовасці.

Па словах медыкаў, стан пацярпелай здавальняючы. Сама ж яна сказала, што яе толькі моцна пакусалі камары.

Дзяўчынка знікла ў суботу, 12 жніўня. Паведамлялася, што яна каталася на ровары, а потым з'ехала са сцежкі і згубілася.

Дарэчы, за апошні час гэта не адзінкавае паведамленне пра людзей, якія губляюцца ў лесе. Пэўны час таму ў Лельчыцкім раёне 73-гадовы мужчына пайшоў у лес у грыбы і згубіўся. Толькі праз чатыры дні ён змог самастойна знайсці дарогу і выбрацца з лесу. У Гарадоцкім раёне ў лесе згубілася пажылая сямейнага пара. Праз пяць сутак пашукавікі напаткалі жанчыну, якая да таго моманту  сама амаль выбралася з лесу. Яна распавяла, што муж памёр на дзень раней.

←"Мой бюджетный отдых". Подруги "с претензиями" за 7 дней отдыха в Батуми потратили по 287 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика