У сталічнай Каменнай горцы гадзюка напала на дзіця
Янка Лях, якога ўджаліла гадзюка. Фота сваякоў пацярпелага.
У сталічнай Каменнай горцы гадзюка напала на дзіцы. Здарэнне адбылося ў аўторак. 10-гадовы Янка Лях, навучэнец беларускамоўнай 23-й гімназіі, выйшаў пагуляць у двор дома па вуліцы Кунцаўшчына і адразу ўбачыў дзяцей, якія згуртаваліся ў адным месцы і нешта разглядалі. Дзеці гуляліся са змяёй, штурхалі яе, і Янка таксама прыняў удзел у агульнай забаве, аднак як толькі паднёс да змяі палец, тая яго ўджаліла.
У выніку бацькам давялося выклікаць хуткую і МНС. Яна змясцілі ў рэанімацыю і далі яму сываратку-супрацьяддзе. Цяпер стан хлопцы стабільны, і яго жыццю нічога не пагражае.
Супрацоўнікі МНС злавілі гадзюку і прыбралі з двара. Як піша “Наша Ніва”, гэта не першы выпадак, калі небяспечныя рэптыліі атакуюць мінчукоў: у чэрвені змяя ўкусіла мужчыну каля Драздоў. А зусім нядаўна, 3 жніўня, МНС прыязджала прыбраць гадзюку з кватэры ў доме па вуліцы Ландара — змяя сядзела ў пліце.
Не выключана, што высокая актыўнасць змей звязаная з цяперашнім мокрым летам.