У цэнтры Мінска гарэла электрападстанцыя

Источник материала:  
12.08.2017 12:57 — Разное

Фота: МНС

У цэнтры Мінска гарэла электрападстанцыя. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося сёння каля 9-й раніцы ў будынку падстанцыі ТП-586 насупраць дома №53 па праспекце Незалежнасці.

Пажар прывёў да адключэння аднаго трансфарматара падстанцыі — без электрычнасці засталося 16 жылых дамоў на вуліцах Броўкі, Дарашэвіча, Казлова, Чырвоназорнай, Коласа і на праспекце Незалежнасці.

Узгаранне ліквідавалі праз паўгадзіны. Яшчэ меней чым праз паўгадзіны аднавілі падачу электраэнергіі ў дамы, падключыўшы рэзервовы трансфарматар. Аварыя не прывяла да спынення грамадскага транспарту на праспекце.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

←Видеофакт: слоненок розового цвета плещется в реке Лимпопо в ЮАР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика