У Слоніме знайшлі цела патанулай жанчыны
    12.08.2017 10:29
     —
    Разное
  
  
Фота з архіву
У Слоніме ў рацэ Шчара знайшлі цела патанулай жанчыны. Інфармацыя ад грамадзян паступіла да выратавальнікаў раніцай 11 жніўня. Супрацоўнікі МНС дасталі пацярпелую з вады. Асоба жанчыны і абставіны яе гібелі высвятляюцца, паведамдяе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Інцыдэнты на вадзе за мінулыя суткі зарэгістраваныя і ў Віцебскай вобласці — там паспелі ўратаваць чалавека, які тануў.