Пасля сваркі з дзяўчынай хлопец зламаў дзевяць дарожных знакаў
Фота: sudexpert.gov.by
Пакарабачаныя і выдраныя з зямлі дарожныя знакі знайшлі раніцай рабочыя каля вёскі Новы Свержань у Стаўбцоўскім раёне. Пра гэта яны паведамілі ў міліцыю, інфармуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
Выявілася, што зламыснікі сапсавалі дзевяць дарожных знакаў, прычым тры з іх не падлягалі рамонту.
На месцы здарэння эксперты выявілі сляды далоні меркаванага зламысніка. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты знайшлі не толькі 21-гадовага жыхар Стоўбцаў, які пакінуў свае "адбіткі" на дарожных знаках, але і яго 18-гадовага памочніка.
Старэйшы хлопец, у якога ўжо ёсць судзімасць за крадзеж, распавёў, што напярэдадні ён пасварыўся з дзяўчынай, і гэта падштурхнула яго ламаць дарожныя знакі. Сябра ж дзейнічаў з ім "за кампанію".
На абодвух маладых людзей пачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Ім пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.