Руферы забраліся на тэлевежу ў Калодзішчах, абмінуўшы ахову

Источник материала:  
09.08.2017 15:07 — Разное

Кадр з відэа

Два мінчукі забраліся на тэлевежу ў пасёлку Калодзішчы вышынёй 350 метраў. Свае прыгоды хлопцы знялі на відэа. 

Руферы кажуць, што ім удалося абмінуць ахову, якая стаіць на ўваходзе на тэрыторыю тэлевежы.

"На ўваходзе стаяў пост аховы, хтосьці з ахоўнікаў хадзіў па тэрыторыі яшчэ. Я нават сам не ведаю, як мы мінулі іх. Пакуль шукалі, з якога боку лепш забрацца, то стараліся не трапляцца на вочы. Ну а калі былі ўжо наверсе — не разумею, чаму нас не заўважыла ахова", — перадае тэлеканал "Белсат" словы руфераў Івана Л.

Іншы аматар руфінгу, які забраўся на гэтую тэлевежу, паглядзеўшы відэа на YouTube-канале Івана, паведаміў: "Ахова ёсць, але яна не глядзіць увогуле, сядзіць у белым доміку".

У прэс-службе РУП "Белтэлекам" каментароў на гэты конт не далі, папрасіўшы даслаць пісьмовы запыт. 

Тэлевежа ў Калодзішчах рэтранслюе на Мінск і Мінскую вобласць сігнал усіх дзяржаўных каналаў і радыё. Яна ўздымаецца на 350 метраў у вышыню і знаходзіцца пад аховай. За пранікненне на тэлевежу без дазволу прадугледжаная адміністратыўная адказнасць.

←В Минтруда рассказали, какую помощь получат многодетные семьи к новому учебному году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика