10 жніўня па поўдні Беларусі будзе да +34

Источник материала:  
09.08.2017 12:31 — Разное

Фота: pixabay.com

Пераменная воблачнасць пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 10 жніўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Праўда, зранку і ўдзень месцамі ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 метраў за секунду, удзень пры навальніцах чакаюцца парывы ветру да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень — 24-29 градусаў. найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе краіны: уначы прагназуюць +18...+19, удзень слупок тэрмометра падымецца да 30-34 вышэй за нуль.

На 10 і 11 жніўня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты. У пятніцу на большай частцы краіны чакаецца 30-34 градусаў цяпла, месцамі па Брэсцкай вобласці — да +35 градусаў.

←"У нас не IMAX, но картинка будет не хуже". В Dana Mall открылся самый большой мультиплекс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика