На трасе пад Мінскам загарэўся грузавік з пілавіннем
09.08.2017 09:40
—
Разное

Фота: ДАІ Мінскага раёна
Увечары 8 жніўня на аўтадарозе М6 Мінск — Гродна загарэўся грузавік, у якім перавозілі пілавінне. Пра гэтае здарэнне журналістам парталу tut.by распавяла старшы інспектар ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.
Кіроўца грузавіка ехаў у Гродна і ў нейкі момант пачуў хлапок у кабіне. Муджчына спыніўся і заўважыў, што кабіна гарыць.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Ратавальнікам удалося пагасіць пажар і не дапусціць далейшага распаўсюду агню.