У Жлобіне на прафесійнае свята чыгуначнік лёг на рэйкі і загінуў пад цягніком

Источник материала:  
08.08.2017 14:51 — Разное

Фота: БЕЛТА

У Жлобіне на прафесійнае свята чыгуначнік лёг на рэйкі і загінуў пад цягніком. Здарэнне адбылося раніцай 6 жніўня. Як піша сайт gomel.today, па непацверджанай інфармацыі, 32-гадовы мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. Машыніст цягніка выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але гэта не дапамагло.

Мужчына працаваў у Жлобінскім вагонным дэпо. Мяркуецца, што адбылося самагубства, а падштурхнуў чыгуначніка на яго скандал, які адбыўся дома. У мужчыны засталіся двое малых дзяцей.

←Лукашенко: выискивания блох у предпринимателей быть не должно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика