У Оршы 13-гадовы хлопчык выпадкова застрэліў малодшага брата

Источник материала:  
07.08.2017 13:47 — Разное

Здымак з архіву.

У Оршы 13-гадовы хлопчык выпадкова застрэліў малодшага брата. Яны гулялі ў доме са стрэльбай, калі адбыўся стрэл і куля патрапіла ў 9-гадовае дзіця. Паранены хлопчык пазней памёр у цэнтральнай гарадской бальніцы.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, здарэнне адбылося ўвечары 5 жніўня. Праверку праводзіць Следчы камітэт.

Пазней сталі вядомыя падрабязнасці здарэння. Бацькі і малодшы брат былі ў гасцях у сваякоў. У гэты час 13-гадовы хлопчык і гуляў з стрэльбай. Калі вярнуўся за цёплым адзеннем малодшы брат, ён папрасіў патрымаць ружжо. У выніку маніпуляцый са зброяй і адбыўся фатальны стрэл. У лякарню параненага сына адвёз бацька.

Распачата крымінальная справа, артыкул — "Прычыненне смерці па неасцярожнасці" (ч. 1 арт. 144 КК).

←В Сеть попали "живые" фото Samsung Galaxy Note 8

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика