Мінчанка стукнула попелкай хлопца, які хацеў з ёй пазнаёміцца
07.08.2017 16:02
—
Разное

Фота: pixabay.com
Пад крымінальную справу за хуліганства трапіла 20-гадовая мінчанка, якая прыйшла ў сталічную кавярню са сваёй сяброўкай, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.
Праз нейкі час да дзяўчат падышлі два хлопцы, якія хацелі пазнаёміцца. Адна з дзяўчат груба адказала хлопцу. Паміж маладымі людзьмі ўзнік канфлікт. І дзяўчына стукнула хлопца попелкай, якая стаяла на стале. Юнак атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Цяпер дзяўчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.