У Мінскай вобласці на пажарах загінула два чалавекі
06.08.2017 17:57
—
Разное
Фота з архіву
У суботу раніцай на пажарах у Мінскай вобласці загінула два чалавекі. Першае здарэнне адбылося ў вёсцы Гаравец Лагойскага раёна — выклік у дзяжурную частку паступіў у 5.26. Гарэў жылы дом, ахвярай стаў яго гаспадар. Прычына ўзгарання высвятляецца.
У той жа дзень у 9.08 на лінію 101 паступіла інфармацыя пра пажар у жылым доме вёскі Юржышкі Валожынскага раёна. Таксама загінуў гаспадар.
Усяго ў вобласці адбылося пяць пажараў, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.