У Іўі нецвярозага інваліда ўратавалі ад утаплення
05.08.2017 10:22
—
Разное
Фота з архіву
У Іўі выратавальнікі прыйшлі на дапамогу нецвярозаму мужчыне, які ледзь не патануў на вадаёме па вуліцы К.Маркса. Як перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 4 жніўня — паведамленне пра чалавека, які тоне, паступіла ў 22.12.
Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і дасталі мужчыну з вады. Затым яго перадалі медыкам, якія шпіталізавалі пацярпелага з дыягназам “пераахаладжэнне, алкагольнае ап’яненне”. Мужчына да таго ж мае 2-ю групу інваліднасці.